Бабіна лета
Бриф
Беларусы — эксперты ў бульбе.
Таму, калі да нас прыйшоў кліент за распрацоўкай яскравага брэнду беларускай бульбы, ідэя быццам бы знаходзілася на паверхні.
Мы паставілі перад сабой мэту — з дапамогай імя і айдэнтыкі падкрэсліць сумленны падыход кліента, кампаніі «Сула», да вытворчасці. І, канешне, распрацаваць гандлёвую марку, якую сапраўды палюбяць людзі.
Нейм
«Бабіна лета» — імя, натхнёнае прыгожай парой, калі ў кастрычніку на тыдзень вяртаецца сонца.
Бабіна лета прыходзіць у Беларусь менавіта тады, калі завяршаецца збор ураджаю. Праца ў полі скончана, смачнай бульбай можна ласавацца, а руплівыя бабулі мусяць адпачываць.
Пяшчота, цёплае сонейка, уменне беларусаў дбайна працаваць і смачна есці — усё гэта адлюстравана ў нэйме.
Праект атрымаў бронзу самага аўтарытэтнага конкурсу дызайна ўпакоўкі Pentawards-2018 год, Нью-Ёрк.
Выдатнае імя натхніла дызайнераў на стварэнне цёплай, атмасфернай айдэнтыкі, асаблівасцю якой сталі фотаздымкі сапраўдных беларускіх бабуль з вёсак Случчыны.
Называем бренды
своими именами.
своими именами.
Закажите нейминг у лидеров отрасли прямо сейчас.