Ягады не толькі смачныя, але і карысныя — іх з гонарам можна назваць сапраўдным беларускім суперфудам.
Пасля паспяховых гадоў працы з ГМ кліент прыйшоў да неабходнасці пашырыць лінейку і аб'яднаць усе пазіцыі пад брэндам, які распавядзе пра перавагі нацыянальнага суперфуду.
Нэйм, створаны з двух сугучных паміж сабою словаў, што адрозніваюцца толькі двума гукамі, распавёў аб каштоўнасці ягады як натуральнай крыніцы вітамінаў і мінералаў. Гэтую ідэю мы працягнулі развіваць у айдэнтыцы. Унутры ўпакоўкі змешчаны тэкст, што падкрэслівае філасофію брэнда:
«У вашых далонях — натуральны скарб беларускай прыроды. Сабраныя ўручную, нашыя ягады ўвабралі ў сябе ўсю моц і веліч некранутага лесу. Кожную ягадку лашчыла прамяністае сонейка, пеставала родная зямля, люляла свежае паветра.
Беларускія лясы і балоты — спрадвечная скарбніца здароўя, з якой чэрпалі прыродную моц нашыя продкі. Захоўваючы традыцыйныя народныя спосабы выробніцтва натуральных прысмакаў, мы зберагаем нашу культуру, бо няма народу без памяці продкаў».
своими именами.