Пацалункі-падарункі
Пацалункі-падарункі
Бриф
Журавіны ў цукры — знакаміты беларускі прадукт, які часта выбіраюць у якасці сувеніра для сяброў і родных за мяжой.

Ягады не толькі смачныя, але і карысныя — іх з гонарам можна назваць сапраўдным беларускім суперфудам.

Журавіны ў цукры — знакаміты беларускі прадукт, які часта выбіраюць у якасці сувеніра для сяброў і родных за мяжой.

Пасля паспяховых гадоў працы з ГМ кліент прыйшоў да неабходнасці пашырыць лінейку і аб'яднаць усе пазіцыі пад брэндам, які распавядзе пра перавагі нацыянальнага суперфуду.

Нейм
«Пацалункі-падарункі» — беларускае імя, якое перадае аўтэнтычны вобраз брэнда.

Нэйм, створаны з двух сугучных паміж сабою словаў, што адрозніваюцца толькі двума гукамі, распавёў аб каштоўнасці ягады як натуральнай крыніцы вітамінаў і мінералаў. Гэтую ідэю мы працягнулі развіваць у айдэнтыцы. Унутры ўпакоўкі змешчаны тэкст, што падкрэслівае філасофію брэнда:

«У вашых далонях — натуральны скарб беларускай прыроды.  Сабраныя ўручную, нашыя ягады ўвабралі ў сябе ўсю моц і веліч некранутага лесу. Кожную ягадку лашчыла прамяністае сонейка, пеставала родная зямля, люляла свежае паветра.

Беларускія лясы і балоты — спрадвечная скарбніца здароўя, з якой чэрпалі прыродную моц нашыя продкі. Захоўваючы традыцыйныя народныя спосабы выробніцтва натуральных прысмакаў, мы зберагаем нашу культуру, бо няма народу без памяці продкаў».


«Пацалункі-падарункі» — беларускае імя, якое перадае аўтэнтычны вобраз брэнда.
«Пацалункі-падарункі» — беларускае імя, якое перадае аўтэнтычны вобраз брэнда.
Называем бренды
своими именами.
Закажите нейминг у лидеров отрасли прямо сейчас.

Нажимая на кнопку, вы даёте своё согласие
на обработку персональных данных