Pole Kvetak

Бриф
Што рабіць, калі ў знакамітага брэнда ў якасці імя — катэгорыя? Калі ён хоча быць пачутым, але размаўляе без словаў?
Гэта кейс пра стварэнне нэйма легендарнай гандлёвай маркі «Беларускі лён» ад Аршанскага льнокамбіната — нацыянальнага скарба без вербальнага аблічча. Прадукцыя захапляла якасцю, але сам брэнд маўчаў. Мы далі яму голас і імя, якое запамінаецца.
Нейм
«Прыродная раскоша простасці. Прыродная раскоша натуральнасці» — такое пазіцыянаванне мы стварылі на падставе даследванняў. Яно прэзентуе нацыянальны беларускі брэнд, што не патрабуе вычварнасці: ён самадастатковы, як сама прырода, якой абавязаны сваім паходжаннем. Новая назва павінна была адлюстроўваць сутнасць брэнда: сапраўднасць, глыбіню, пяшчоту і сувязь с каранямі.
Pole Kvetak — гэта хараство беларускіх кветак, пяшчота і сіла нашай зямлі.
Так з’явіўся нэйм Pole Kvetak — словазлучэнне, што гучыць як радок з песні. У ім — родная зямля, жывая памяць продкаў, кветкі дзяцінства і светлыя ўспаміны. Яно адлюстроўвае імкненне брэнда ствараць вырабы, якія ўвасабляюць чысціню, пяшчоту і сілу роднай зямлі. А папярэдняя назва «Беларускі лён» у выніку трансфармавалася у падрадкоўнік — вербальны арыенцір, які падтрымлівае нацыянальную ідэнтычнасць і забяспечвае пераемнасць.
Назву падтрымлівае і развівае слоган «Мой родны лён» — адсылка да класікі беларускай літаратуры, да тэкстаў, што засталіся ў памяці з дзяцінства.
Слоган адразу ўключае патрэбныя асацыяцыі: гонар, цеплыню, прыроднасць. З яго дапамогай мы праклалі сцежку для вербальнай камунікацыі брэнда. Адсюль і яркія пасылы, якія раскрываюць Pole Kvetak з розных бакоў: «Сэрцу мілыя тканіны», «Ласкавага ільну замілаванне», «Прырода маёй душы», «Натуральна і кранальна». Гэтыя фармулёўкі ствараюць лексічную палітру брэнда — не толькі інфарматыўную, але і сэнсавую, эмацыйную.
Мы сінхранізавалі ўсе праявы брэнда — ад этыкеткі да сайта, ад дыялогу з пакупніком да прэзентацыі для партнёраў. Слова стала правадніком: праз яго Pole Kvetak распавядае пра сябе, выклікае давер, стварае атмасферу. Таксама мы распрацавалі платформу и стратэгію камунікацыі, стварылі яскравы вобраз — «Стыліст хатняй утульнасці». Гэта брэнд, які не толькі прапануе тканіны, але і ўплывае на лад жыцця, дзе прыгажосць — у простасці, а сапраўднасць — у кожным слове.
Называем бренды
своими именами.
своими именами.
Закажите нейминг у лидеров отрасли прямо сейчас.