Prapanova

Бриф
З чаго пачынаецца давер? З першага слова.
Перад намі стаяла задача сфармаваць аснову камунікацыі аўтацэнтра, дзе можна набыць аўтамабілі з прабегам. Асабліва важна, каб брэнд размаўляў з кліентам на яго мове: з разуменнем, павагай і яснасцю.
Нейм
Prapanova — гэта не толькі пра аўтамабілі. Гэта пра пачатак новага шляху.
Мы заклалі ў назву простую, але вельмі моцную ідэю — Prapanova гучыць як натуральны працяг размовы з кліентам. Гэта слова стварае ўражанне шчырай парады ад чалавека, якому давяраеш. Гэта не прадукт, навязаны кліенту, а запрашэнне зрабіць выбар свядома, спакойна і ўпэўнена.
Слова «прапанова» мае добры эмацыйны рэгістр: яно мяккае, зразумелае, і пры гэтым гучыць з павагай. У ім няма агрэсіі, але ёсць актыўнасць. Яно лёгка транслітэруецца, добра выглядае як візуальны элемент і гучыць міжнародна, захоўваючы нацыянальную ідэнтычнасць.
Ёсць патрэба — ёсць Prapanova.
Назва стала базай для распрацоўкі слогана «Аўто нанова», які падкрэслівае галоўную эмоцыю кліента: радасць ад абнаўлення і пачуццё руху наперад. Мы працягнулі раскрываць ідэю і ў камунікацыйнай сістэме брэнда. Кожная фраза працуе на ўмацаванне даверу і эмацыйнай сувязі: «Ёсць патрэба — ёсць Prapanova», «Хай сэрца кіруе», «Павага. Падтрымка. Прапанова». Гэтыя пасланні сталі часткай жывой мовы Prapanova — чалавечнай, цёплай і натхняльнай. Мовы, якая супакойвае, калі кліент прыходзіць з трывогай, і натхняе, калі ён гатовы зрабіць крок наперад.
Называем бренды
своими именами.
своими именами.
Закажите нейминг у лидеров отрасли прямо сейчас.